Кто-нибудь читал в разделе школа то что я там выложил ???
Если читали то расскажу вам вот какую вещь, это часть той книги которую я начал писать (по заказу издателя) ещё в 2002 году она есть почти вся на диске, но писалась она для русского бильярда и отчасти пула. Суть её была в том чтобы дать азы (основы) любому кто её прочтет, в итоге я её переписывал и переправлял на протяжении этого времени, и скажу вам закончить её жутко не просто...
Юрок очень правильно угадал мою идею ...
Чтобы особенно не менять я решил постепенно выложить все разделы на сайт и по обратной связи с вами понять что и как и потом уже передать в печатный вариант более менее хороший материал, к сожалению по отсутствию оной я остановил этот процесс , но это временно ...
Менавіта пасля прагляду Вашых матэрыялаў я і напісала прапанову аб кніге.

Усім астатнім!!!!
Калі Вам кніга не патрэбна, Вы лічыце, што "рана, позна, не трэба, не варта, у мяне ўжо ёсць, ніхто не купіць, ніхто не прачытае, ніхто не зразумее, ніхто не навучыцца, усе памруць"...
Калі ласка, не пішыце аб гэтым. І так вядома аб "рызыках" у любой справе.
На сённешні момант вядома наступнае:
1. Снукер у Беларусі ёсць.
2. Ён развіваецца.
3. Кніга аб гэтым і не толькі не перашкодзіць.
4. Ёсць людзі, якія зацікаўлены ў яе стварэнні і гатовы папрацаваць.
5. Кніга не павінна ўжо заўтра зыйсці з друкарскага станка. Безумоўна, патрэбны год-два. Але гэта гады штодзённай працы.

Выснова: на сённешні момант ВЕЛЬМІ ВАЖНА СКЛАСЦІ СТРУКТУРУ КНІГІ, якая б больш-менш усіх задаволіла.
Далей кожны, хто хоча, можа ўзяць на сябе апісанне тых ці іншых пунктаў структуры.
Асабліва пашчасіць тым, хто будзе апісваць тактыку і стратэгію гульні.
Я мяркую, што мала хто ўвесь час ацэньвае:
у які пункт шара (клуба) біць, які імпульс ён атрымае ў выніку, якая траекторыя будзе для яго характэрна, ці адпавядае атрыманы вынік нашым разлікам, ці ёсьць выхад, што варта змяніць...

І КАЛІ ЛАСКА, ЗМЯШЧАЙЦЕ СВАЕ ПРАПАНОВЫ ПА СТРУКТУРЫ.
Для асаблівых скептыкаў:
Калі кнігу ніхто не набудзе - робім наступнае (і гэта сур'ёзна):
Арганізуем міжнародны турнір. Памер унёскаў удзельнікаў вызначым зыходзячы з памеру неабходнай сумы, якая пакрые ўсе вытрымкі на кнігу.
Запросім людзей. Правядзем мерапрыемства. Усім падорым па кнізе з аўтографамі аўтараў.
Некалькі экземпляраў падорым дзіцячым дамам, бібліятэкам, Міністэрству спорту і турызму.
Увогуле, была б кніга, а куды яе дзець - вырашым!