Прапаную наступную структуру кнігі. Можаце ўносіць свае змены...
1. Уводзіны (актуальнасць, развіццё, перспектывы).
2. Гісторыя (ад старажатнага Кітая з захопам усіх далейшых увядзенняў, у тым ліку і Індыі 19 ст., да нашых дзён).
Асобна разглядзім гісторыю більярда на Беларусі.
Увоз у 16 ст. у ВКЛ з Францыі ці Ангеліі (у нас такія сувязі з імі былі!!!).
Тут будзе варта папрацаваць у архіве над інвентарамі Радзівілаў, Сапегаў і інш, дыярушамі, успамінамі, звесткамі аб паспалітых мерапрыемствах...
...Напрыклад, ці ведаеце Вы, што:
У інвентары бібліятэкі ці кабінета Міхала Клеафаса Агінскага у Залессі (зараз Смаргонскі раён) (датавана 1820 г.), дзе ён працаваў над сваімі музычнымі і літаратурнымі творамі, сярод печкі, шафы, клавікордаў,
указаны...
"... більярд з вольхі на 6-ці нагах, сукном зялёным абцягнуты". Паралеляў можна правесці ого-го-го
Ну і гэтак далей...
Варта ўставіць пару артыкулаў па філасофіі більярда з тлумачэннем гульні як феномена.
3. Більярднае абсталяванне (ну, і адпаведна крыху рэкламы нашых спонсараў). Дызайн, архітэктура, більярд.
4 Віды гульні на Беларусі з ацэнкай іх развіцця і асаблівасцямі (правілы, тэндэнцыі...)
- Піраміда - Пул - Снукер - "Минская жемчужина" - ............
5. Першыя ўрокі майстэрства. Сакрэты. Парады. (Усё аздоблена багатым ілюстрацыйным матэрыялам).
Фізічнае абгрунтаванне (Карыёліс!).
6. Тэрміналагічны слоўнік (са спасылкамі на адпаведныя старонкі).
7. Літаратурныя моманты (урыўкі з беларускай і сусветнай літаратуры, пажадана знайсці нешта новае...)
8. Більярдныя штукарствы ("фокусы")
9. Шыльда гонару беларускага більярда (фатаздымкі з подпісамі перамог - цікавяць усе лакальныя героі, у нас Салеванаў хапае!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!). Хроніка турніраў па відам більярда.
10. Спіс выкарыстаных крыніцаў.
11. Падзякі. Заключэнне.
Кніга мажліва будзе мець фармат А4. Шыкоўная вокладка. Глянцэвая папера. Старонак 700.
Тыраж 1000.
Разлічана на шырокае кола аудыторыі. Цудоўны падарунак. Надзейны сябра. Уважлівы дарадца.
Мова напісання : беларуская, руская, ангельская.
У ідэале да кнігі будзе прыкладацца DVD (CD) з урокамі, відэанавінамі, фотагалерэяй. (Усё, што не ўлезе ў кнігу).