У мяне ёсць некаторы вопыт па пошуку спонсараў для тых ці іншых мерапрыемстваў.
1. Самы лепшы спосаб не знайсці спонсара - выкласці безасабовую аферту на адвольным сайце, кшталту www. snooker.by.

2. Арганізатары турніра павінны прадумаць праграму мерапрыемства і ўключыць, акрамя асноўнай гульні, некалькі дадатковых мерапрыемстваў, які мала звязаны з більярдам, аднак толькі паляпшаюць агульную карціну (выставы, імпрэзы, збор ахвяраванняў дзецям і г.д. - усё што можа забіць дзвюх, трох, а тое і чатырох зайцоў).

3. Негледзячы на развіццё інфармацыйных тэхналогіяў, нішто так не асвятляе офісныя сцены патэнцыйнага грантадаўцы, як белы колер афсетнай паперы ...
Карацей кажучы, неабходна патраціцца на шырокую перапіску з фірмамі. Складаецца інфармацйыйны ліст з аспісаннем мінулых поспехаў і будучых перамогаў, выгодаў і перспектывамі далейшага супрацоўніцтва. Усё гэта аздабляецца фотакаментарамі і адсылаецца на юрыдычны адрас фірмы. У горшым выпадку Вас чакае 1 дадатны адказ са 100, але які...
4. Абавязкова наяўнасць КАМАНДЫ, аргкамітэту, суполкі адказных, каго заўгодна. Хоць два чалавекі, але каб гэта было сапраўды ім патрэбна і яны б адказвалі за свае словы.

ПОСПЕХАЎ!!!