Калі браць беларускі ўзровень - кружэлка з ЧРБ
выгодна глядзіцца на фоне падобнай прадукцыі (маецца на ўвазе адвольная прэзентацыя адвольнай дзейнасці).
Шыкоўная вокладка!
Аднак фатаздымкі на вокладцы крыху падманваюць спажыўца, абяцаючы такую ж якасную відэаздымку.

Проста неабходна зрабіць хоць кароткі , але якасны запіс таго, чым займаюцца гульцы РБ

Пакуль такі ўзровень зацікавіць выключна профі, але не далучыць нейтральнага чалавека.
Наконт фатаздымкаў: узровень вышэй сярэдняга! Можна і варта крыху "ўдарыцца" ў стварэнне фоташпалер з тварамі нашых гульцоў і распаўсюдзіць.
Пад фатаздымкамі варта змясціць надпісы: хто гуляе+камэнтар

Можна прадумаць стварэнне кароткага кліпу: музыка - гулец - стол. Рух шара. Гук падзення ў лузу . Цішыня...

Вышэйназванае з'яўляецца вынікам сённешняга прымусовага прагляду маімі сябрамі стужкі і адпаведным падсумаваннем уражанняў

ДЗЯКУЙ УСІМ, ХТО ДАЛУЧНЫ ДА СТВАРЭННЯ ГЭТАЕ ШТУКІ!!!!!!!!!!!!!
